Час для зімовых забаў. У Ляхавічах праграма «Зімовыя забавы» сабрала на стадыёне школьнікаў і дарослых

Другі тыдзень запар у выхадныя стадыён «Колас» не пустуе. Спартыўныя ляхавічане «выціскаюць» максімум са снежнага надвор’я і з задавальненнем займаюцца зімовымі відамі спорту.

У мінулую суботу ў праграме «Зімовыя забавы» прынялі ўдзел юныя гараджане. Усе жадаючыя, сярод якіх выхаванцы СДЮШАР і рабяты, якія знаходзяцца ў полі зроку камісіі і інспекцыі па справах непаўналетніх, спаборнічалі ў лыжных гонках, высвятлялі, хто самы спрытны і хуткі ў снежнай эстафеце.

У старэйшай узроставай групе першым стаў Данііл Галуска, сярод малодшых рабят – Ксенія Жукава.

Удзельнікі атрымалі салодкія прызы ад СДЮШАР і інспекцыі па справах непаўналетніх Ляхавіцкага РАУС.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота з архіва СДЮШАР.