Ляхавіцкія выратавальнікі ліквідавалі пажар у легкавым аўтамабілі

13 лютага ляхавіцкія выратавальнікі ліквідавалі пажар у легкавым аўтамабілі. Напачатку дванаццатай гадзіны на 101 паступіла паведамленне аб узгаранні машыны па вуліцы Інтэрнацыянальнай у Ляхавічах. Па прыбыцці пажарных разлікаў на месца здарэння, салон аўтамабіля быў ахоплены агнём, пагрозы суседнім транспартным сродкам і людзям не назіралася. У выніку пажару агнём знішчана панэль аўтамабіля “Рэно лагуна” 1997 г.в., пашкоджаны салон. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
Па стане на 15 лютага ў раёне зарэгістравана 7 пажараў, у агні якіх загінулі 2 чалавекі. З пачатку года гэта трэці выпадак узгарання транспартных сродкаў. Супрацоўнікі РАНС нагадваюць пра неабходнасць своечасовай праверкі электраправодкі і тэхнічнага стану транспартнага сродка.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.