Камплімент для Радзімы. У СШ № 2 напярэдадні Дня закаханых прайшла патрыятычная акцыя «Я люблю Беларусь»

Як не захапляцца прыгажосцю нашай краіны? Яе блакітнымі азёрамі, глыбокімі рэкамі, бясконцымі лясамі, разлівамі залацістай пшаніцы…

Не першы год у СШ № 2 напярэдадні Дня закаханых праходзіць патрыятычная акцыя «Я люблю Беларусь».

На валянцінках трэба было напісаць, за што рабяты любяць сваю краіну. Навучэнцы задачу выканалі на выдатна, і валянцінкі за лічаны час «упрыгожыліся» кампліментамі для Беларусі і малой радзімы – Ляхавіччыны.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота з архива СШ №2.