Паважаныя жыхары раёна! Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі лакальных канфліктаў, ваеннаслужачыя і ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым святам – Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці ўсім, хто служыў і служыць Радзіме, абараняючы яе інтарэсы, забяспечваючы мір і стабільнасць! Ушаноўваем ветэранаў, працаўнікоў тылу, удзельнікаў лакальных ваенных дзеянняў. Ускладаем вялікія надзеі на наша падрастаючае пакаленне – будучых абаронцаў Айчыны.
Подзвігі абаронцаў Айчыны – гэта прыклад патрыятызму, нагляднае сведчанне адзінства ўсіх пакаленняў беларускага народа.
У гэты дзень мы віншуем усіх мужчын, хто мірнай і сумленнай працай уносіць уклад у развіццё сваёй малой радзімы.
Жадаем моцнага здароўя і дабрабыту, бадзёрасці і аптымізму, шчаслівага і мірнага жыцця на роднай зямлі.

Раённы выканаўчы камітэт.          Раённы Савет дэпутатаў.

Паважаныя ветэраны  і воіны Узброеных Сіл,  жыхары Ляхавіцкага раёна!
Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Дзень абаронцаў Айчыны сімвалізуе яднанне мінулага і сучаснага. У гэты дзень мы віншуем тых, хто адстаяў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў прыкладам самаадданага служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, з доблесцю і гонарам выканаў інтэрнацыянальны абавязак. Мы віншуем тых, хто сёння па закліку сэрца выбраў для сябе нялёгкую і ганаровую прафесію абараняць Радзіму.
У гэты святочны дзень жадаю вам поспехаў у нялёгкай, але высакароднай справе, у воінскім і цывільным жыцці, надзейнага тылу і верных сяброў. Шчасця, дабрабыту, добрага здароўя і сілы духу, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Людміла ЖАЛНЕРЧЫК,  дэпутат Палаты прадстаўнікоў.