«Стоп-спайс». На Ляхавіччыне прайшла рэспубліканская прафілактычная акцыя

Пад такой назвай у мінулы аўторак на Ляхавіччыне прайшла рэспубліканская прафілактычная акцыя, накіраваная на папярэджанне распаўсюджвання наркаманіі ў падлеткавым і маладзёжным асяроддзі.
Спайс — адна з найбольш распаўсюджаных сінтэтычных курыльных сумесяў, якая трапляе ў продаж у выглядзе травы з нанесеным хімічным рэчывам і валодае псіхаактыўным уздзеяннем. Рэакцыі могуць быць разнастайнымі — псіхоз, эйфарыя, смех ці страх, поўная страта кантролю над уласнымі паводзінамі. Нават перыядычнае курэнне такіх сумесяў становіцца прычынай незваротных працэсаў у цэнтральнай нервовай сістэме. Таму неабходна, каб моладзь ведала пра наступствы іх ужывання. Падчас акцыі ва ўстановах адукацыі раёна праводзіліся тэматычныя выступленні па прафілактыцы наркаманіі, працавала кансультатыўная «прамая тэлефонная лінія» для непаўналетніх і іх бацькоў.
Дзмітрый ДЫДЫШКА,
старшы ўчастковы інспектар
ІСН РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *