Дарагія, мілыя жанчыны!

Сардэчна віншую вас з прыгожым і светлым   вясеннім святам – Днём жанчын!
Першае вясенняе свята па праве ваша, бо гэта свята прыгажосці, пяшчоты, зачаравання і душэўнай мудрасці.
Няхай доўгачаканае сонца радуе вас і запальвае ўсмешкі на вашых тварах кожны дзень. Няхай гэта вясна ўвойдзе ў ваша жыццё мноствам яркіх, незабыўных момантаў, прынясе вам радасць і любоў.
Ад усёй душы жадаю вам, дарагія жанчыны, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і цудоўнага настрою.
З павагай, Людміла ЖАЛНЕРЧЫК,  дэпутат Палаты прадстаўнікоў.