Молодежному клубу «Юность» Ляховичского государственного аграрного колледжа более 25 лет

Ён заўсёды славіўся сваімі таленавітымі ўдзельнікамі — танцорамі, вакалістамі, артыстамі. Колькі перамог у раённых, абласных і рэспубліканскіх аглядах, конкурсах мастацкай самадзейнасці, фестывалях было за гэты час!
Нашы рабяты з інтарэсам займаюцца валанцёрскімі і дабрачыннымі справамі, прымаюць самы актыўны ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, якія ладзяцца не толькі ў каледжы, але наогул у нашым раёне і за яго межамі.
Нядаўна ўдзельнікі тэатральнага калектыву клуба пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Галіны Бусько пабывалі ў гасцях у выхаванцаў і педагогаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Юным гледачам, сярод якіх былі і выхаванцы дзіцячага сада № 1, паказалі казку «Папялушка», правялі для сваіх маленькіх сяброў невялікую гульнёвую праграму і ўручылі пераможцам сувеніры.
Уладзімір РАВІНСКІ,
кіраўнік клуба «Юнацтва».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *