Адкрытасць вітаецца! Старшыня Брэсцкага аблвыканкама прыняў удзел у адкрытым дыялогу «БРСМ: учора, сёння, заўтра»

На мінулым тыдні амаль паўтары сотні самых актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення прыехалі ў Брэст. Адкрыты дыялог «БРСМ: учора, сёння, заўтра» з удзелам старшыні аблвыканкама Юрыя Шулейкі і першага сакратара ЦК ГА «БРСМ» Дзмітрыя Варанюка ўзняў шэраг актуальных для моладзі пытанняў, даў магчымасць абмеркаваць праекты, ідэі і прапановы.

Сёння для юнакоў і дзяўчат, якія жадаюць сябе праявіць, прадэманстраваць свае здольнасці, выйсці са сваімі распрацоўкамі на высокі ўзровень, існуе шмат рэспубліканскіх праектаў, напрык-
лад, конкурс «100 ідэй для Беларусі».
– Мы шукаем новыя формы і метады работы, прымаем крытыку. Нам важна, каб нашы ідэі былі пачуты, – адзначыў старшыня абкама БРСМ Юрый Сегянюк.
Сёння трэба працаваць з моладдзю па розных напрамках. Яна бачыць свет па-іншаму, адчувае працэсы не так, як людзі з больш бага-
тым жыццёвым вопытам. Варта знайсці агульнае, выпрацаваць моцную стратэгію супрацоўніцтва. А гэта магчыма толькі тады, калі моладзь актыўна заявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, за якой стаіць павага да продкаў і гісторыі, любоў да свайго народа, гонар за сваю Беларусь. Гэта яскрава пацвярджаюць словы, з якімі Юрый Шулейка звярнуўся да ўдзельнікаў адкрытага дыялогу:
– Вы дакладна разумееце працэсы, што праходзяць у краіне, суседніх дзяржавах. Свет пачынае дзяліцца. Пандэмія таксама паўплывала на ідэалогію, мысленне, памкненні. Кожная краіна б’ецца за рынкі збыту, энергетычныя і працоўныя рэсурсы. І вам сваёй грамадзянскай пазіцыяй вызначаць будучыню Беларусі.
Сярод тых, хто ў гэты дзень стаў актыўным удзельнікам сустрэчы, і ляхавічане: першы сакратар райкама БРСМ Яўгеній Сініла, актывісты
з ЛАКа Сяргей Улас, Ілья Назаранка, Аляксей Лесік.

Яўгеній СІНІЛА, першы сакратар райкама БРСМ:
– Фармат сустрэчы, калі кожны можа ўзняць любое пытанне, любую спрэчную сітуацыю, адкрыта прапанаваць ці ініцыяваць, у моладзі самы запатрабаваны. Ад моладзі патрабуецца актыўнасць. Сёння маладыя з’яўляюцца рухавіком многіх працэсаў не на словах, а на справе. Сярод ідэй, што гучалі падчас дыялогавай пляцоўкі, асабліва важнымі лічу неабходнасць папулярызацыі дзяржаўных сімвалаў, стварэння і правядзення патрыятычных праектаў і акцый. Памяць павінна быць жывой. Ніводны падручнік гісторыі так не раскажа, як наведванне мемарыяла ў Хатыні, як наша Брэсцкая крэпасць… Лічу, што патрыятычныя экскурсіі,
злёты, форумы неабходна праводзіць у месцах, дзе ўсё пранізана гісторыяй – гэта стане ўрокам для кожнага.
Безумоўна, заслугоўвае ўвагі студатрадаўскі рух. Ляхавіцкія атрады сёлета таксама будуць шчыраваць на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна. Разлічваем, што атрады па добрай традыцыі будуць насіць імёны і прозвішчы герояў, якія змагаліся  за мір.

Рыта КРАСАВІЦКАЯ.