Очень часто о том, что необходимо оформить или обменять основной документ гражданина — паспорт, мы вспоминаем в последний момент

Улічваючы, што максімальны тэрмін выдачы (абмену) пашпарта складае месяц, неабходна загадзя звярнуцца ў аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі РАУС ці ў арганізацыю, упаўнаважаную на вядзенне пашпартнай работы па месцы жыхарства. Вяскоўцы могуць звяртацца па даным пытанні ў сельвыканкамы, на тэрыторыі якіх яны пражываюць ці зарэгістраваныя. Як паказвае практыка, лепш за ўсё працэдуры афармлення ці абмену пашпарта праводзіць да наступлення летняга адпачынку (менавіта летам істотна павялічваецца колькасць зваротаў па гэтых пытаннях).
З набліжэннем уступнай кампаніі, пры выездзе на адпачынак за мяжу на аздараўленне з дзецьмі неабходна мець непратэрмінаваны пашпарт.
Згодна дзеючага заканадаўства, нацыянальны пашпарт з’яўляецца дакументам, які сведчыць асобу грамадзяніна нашай краіны не толькі на тэрыторыі рэспублікі, але і за яе межамі. Ён пацвярджае грамадзянства і права ўладальніка на выезд з краіны і ўезд на яе тэрыторыю.
Грамадзяне, якія не заменяць своечасова пашпарт, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ад 2 да 4 базавых велічынь.
Прыём грамадзян па пытаннях грамадзянства і міграцыі праводзіцца ў пашпартна-візавай службе РАУС штодзённа, акрамя нядзелі.
Віктар ЧАРНЯК,
начальнік АГіМ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *