Адваротны рух. У Ляхавічах сутыкнуліся два аўтамабілі

10 красавіка ў 18.20 на вуліцы Інтэрнацыянальнай у райцэнтры вадзіцель “Шэўрале” пры руху машыны заднім ходам учыніў сутыкненне з “Фальксвагенам”.
У аварыі людзі не пацярпелі, машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.
Вінаваты ў ДТЗ баранавічанін 1992 г. н., пацярпелы – 33-гадовы ляхавічанін.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.