Супрацоўнікі Падлескага СДК і бібліятэкі актыўна пасуботнічалі

Падлескі СДК і бібліятэка актыўна ўдзельнічаюць у добраўпарадкаванні тэрыторыі каля Дома культуры. У гэтым годзе тут пройдуць раённыя дажынкі і патрэбна прыкласці   намаганні, каб навокал было прыгожа і  ўтульна.

Вось ужо 18 новых бярозак радуюць вока, разбіта сучасная клумба. Да дажынак рыхтуецца школа, сельвыканкам, гаспадарка ААТ «Жарабковічы», магазіны і амбулаторыя. Плануецца разбіць яшчэ адзін парк, а парк, які быў закладзены ў гонар Перамогі, прыкметна падрос.