Навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага каледжа заваявалі першае месца на XI Міжнародным Пушкінскім фестывалі

Адкрыты сцэнічны конкурс «Под сению кулис младые дни мои неслись…»» прайшоў у  Брэсце ў межах   XI   Міжнароднага Пушкінскага фестывалю «Друзья, прекрасен наш союз!».

Навучэнцы Ляхавіцкага агракаледжа, будучыя аграномы, ветурачы і заатэхнікі удзельнічалі ў гэтым фестывалі ўпершыню. Адміністрацыя каледжа з задавальненнем прадаставіла транспарт і артысты з рэквізітам і касцюмамі 14 красавіка направіліся у абласны цэнтр. Спектакль» Фонтан любви» (па матывах верша А.С. Пушкіна)  зрабіў сапраўдны фурор і заняў першае  месца. Кампазіцыя » Паэт і музы» заняла другое  месца амаль са 100 ўдзельнікаў конкурсу. Дружная каманда педагогаў каледжа старанна і  адказна з дня ў дзень рыхтавала навучэнцаў да  творчага спаборніцтва. І вось — перамога! 

Ларыса ГЛЕБпедагог дадатковай адукацыі  ЛАКа.