Не давярайце махлярам. У жыхара Ляхавіцкага раёна пасля размовы ў Вайберы з карткі спісаны 2356 рублёў

Інфаграфіка БЕЛТА

РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт. 212 у адносінах неўстаноўленай асобы, якая патэлефанавала ў месанджары Вайбер і прадставілася супрацоўнікам банка 39-гадоваму жыхару раёна. Ілжебанкір паведаміў, што невядомы спрабуе ажыццявіць перавод грашовых сродкаў з картрахунка і каб прадухіліць незаконную аперацыю, патрабуюцца рэквізіты банкаўскай карткі. У выніку з карты спісаны 2356 рублёў.
Па такой жа схеме “трапіла” на грошы і 29-гадовая жыхарка аграгарадка. Яе мінус склаў 274 рублі.
Каб не стаць ахвяраў зламыснікаў, варта запомніць, што супрацоўнікі банка ніколі не тэлефануюць на Вайбер, так як месанджер не з’яўляецца афіцыйнай крыніцай сувязі. Што рабіць, калі ў вас з’явілася падазрэнне, што тэлефануе махляр? Адразу спыніце размову. Калі пасля тэлефануюць паўторна, заблакіруйце нумар таго, хто тэлефануе. Ніколі не паведамляйце даныя аб сваёй банкаўскай картцы, рахунку. Памятайце, што супрацоўнік банка пры тэлефанаванні кліенту ніколі не просіць паведаміць яму рэквізіты карты і ўчыняць аперацыі з “пластыкам”.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.