Навучэнцы з СШ №1 г. Ляхавічы сталі лаўрэатамі міжнароднага шматжанравага фестывалю-конкурсу

У III-м міжнародным шматжанравым фестывалі-конкурсе творчасці «Millennium» чарговы раз свае здольнасці ўдзельнікі прэзентавалі ў вакальнай, харэаграфічнай, тэатральнай, інструментальнай і выяўленчай творчасці.

На гэты раз фармат быў выбраны – анлайн і журы з Расіі, ЗША, Эстоніі, Чэхіі і іншых краін вызначала лепшых.
Сярод іх адзначаны і вакалісты з СШ №1. Другакласніца Паліна Шалік і адзінаццацікласніца Ліза Біліновіч удастоены званняў лаўрэатаў II ступені. Лаўрэатам III ступені названа дзевяцікласніца Ульяна Крук. І гэтыя адзнакі заваяваны сярод больш як сотні канкурсантаў.
«ЛВ“ не першы раз паведамляе пра поспехі юных талентаў. Дзяўчаты займаюцца ў школьнай вакальнай студыі “Квінта” пад кіраўніцтвам настаўніка музыкі Аляксандра Сокала. Ён удастоены падзякі арганізатараў фестывалю за асабісты ўклад у культурнае, духоўнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.