З узнагародай!

Граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны – аператар па штучным асемяненні жывёлы ААТ «Нача» Генадзій МАНЬКО;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё галіны фізічнай культуры і спорту, актыўную мэтанакіраваную работу па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву, а таксама ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту – трэнер-выкладчык па футболе СДЮШАР Ляхавіцкага раёна Васілій БУТ-ГУСАІМ.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі ўклад у развіццё сацыяльна-эканамічнай сферы Ляхавіцкага раёна і ў сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння – ветэран працы Леанід ЛЕЙЧАНКА;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны – аператар па штучным асемяненні жывёлы СВК «Ляхавіцкі» Іван ПАТАПОВІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё дзіцяча-юнацкага спорту, актыўную мэтанакіраваную работу па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту – трэнер-выкладчык па гандболе СДЮШАР Ляхавіцкага раёна Аксана ЛОЙКА;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сферы культуры, адказныя адносіны да работы, высокую працоўную дысцыпліну і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння – эканаміст па планаванні цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Ляхавіцкага раёна Святлана КАБУШКА.
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта адзначаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны – заатэхнік ААТ «Жарабковічы» Людміла БАЛКУНЕЦ, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі СВК «Ляхавіцкі» Алена КУЧУК;
за шматгадовую добрасумленную, плённую працу, прафесіяналізм і ініцыятыву ў рабоце, а таксама ў сувязі з прафесійным святам –
Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту – загадчыца склада СДЮШАР Ляхавіцкага раёна Таісія КАРПІЕВІЧ.
Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны адрасавана галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу
ААТ «Нача» Галіне БАЗЫЛЬЧЫК, ветэрынарнаму фельчару
ААТ «Жарабковічы» Наталлі КУКЕТА, аператару па штучным асемяненні жывёлы ААТ «Шлях новы» Аляксею КУРЫЛУ.