Добрыя справы ад прафсаюза. Працоўны прафсаюзны дэсант нядаўна высадзіўся ў Ляхавічах

Працоўны прафсаюзны дэсант нядаўна высадзіўся ў Ляхавічах. Прафсаюзы Ляхавіччыны далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Год народнага адзінства – год добрых спраў»

32 члены прафсаюза – педагогі, работнікі камунгаса, сацыяльнай службы, малочнага і кансервавага заводаў, лясгаса, агракаледжа, ДРБУ-200, райпо, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый – зай-
маліся добраўпарадкаваннем (прыбіралі прыдарожныя палосы, падрыхтоўвалі ўчасткі для азелянення, расчышчалі, наводзілі парадак на грамадскіх тэрыторыях) на бульвары каля купалаўкі, у раёне вуліц Інтэрнацыянальнай, Будаўнікоў, у парку па вуліцы Леніна і іншых месцах.
– Наша задача – не толькі  абараніць правы і інтарэсы членаў прафсаюза, арганізаваць іх  вольны час ці ўручыць ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароды.
Прафсаюзы актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім і палітычным жыцці краіны. Не застаёмся ў баку і ў добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Асноўная мэта чарговай прафсаюзнай акцыі – папрацаваць так, каб нашы населеныя пункты сталі яшчэ больш чыстымі, уладкаванымі, прыгожымі, – гаворыць старшыня раённага аб’яднання прафсаю-
заў Тамара Пракап’юк.
Майскі прафсаюзны дэсант  стаў зыходнай кропкай доўгатэрміновага праекта па навядзенні чысціні і парадку.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.