Паважаныя педагогі, бацькі! Дарагія вучні!

Зусім хутка пяшчотная мелодыя школьнага званка нагадае пра заканчэнне навучальнага года. Для многіх вучняў гэта пачатак доўгачаканых летніх канікулаў, а для выпускнікоў школ – важная жыццёвая падзея.
Дарагія выпускнікі! Хочацца пажадаць вам паспяхова здаць выпускныя экзамены, не памыліцца ў выбары будучай прафесіі і стаць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.
Асаблівую ўдзячнасць выказваем педагогам за іх нястомны творчы пошук, адданасць справе, дабрыню і душэўную шчодрасць. З вашай дапамогай дзеці адкрываюць для сябе цудоўны свет ведаў, атрымліваюць бясцэнны жыццёвы вопыт.
Жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабра, новых поспехаў і перамог! Няхай лета стане выдатным часам, поўным адпачынку, радасці і весялосці для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія восенню зноў сядуць за школьныя парты.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ САВЕТ  ДЭПУТАТАЎ.