Няхай смяюцца дзеці! 1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Сёння выхаванцы дзіцячага сада № 4 і іх равеснікі –  бесклапотныя гарэзы, для якіх цэнтр сусвету сканцэнтраваўся ў сям’і і сваёй садаўскай групе. Але вельмі хутка  сфера іх інтарэсу выйдзе далёка за межы нашага маленькага  гарадка. Яны стануць цудоўнымі педагогамі і медыкамі, паспяховымі спартсменамі і бізнесменамі, выдатнымі будаўнікамі, вучонымі, аграрыямі, стылістамі…
А пакуль у нас яшчэ ёсць час падарыць ім мудрую, шчырую і  клапатлівую бацькоўскую любоў.
Няхай нашы дзеці будуць шчаслівыя!

Падарыць хлопчыкам і дзяўчынкам шчаслівае дзяцінства — у нашых сілах!