У добры шлях! Дарагія выпускнікі!

Дарагія выпускнікі!
Сардэчна віншуем вас з заканчэннем школы. Гэта важны рубеж у жыцці кожнага чалавека. У мінулым незабыўны школьны час. Наперадзе адказны перыяд выбару прафесіі і вызначэння свайго далейшага лёсу. Няхай веды, з любоўю прывітыя вам педагогамі, стануць трывалай асновай для далейшай адукацыі, а навыкі, асвоеныя ў сценах школы, дапамогуць адаптавацца да дарослага самастойнага жыцця. Памятайце, ваша будучыня залежыць ад вашага патэнцыялу, настойлівасці, упэўненасці ў сваіх сілах, ад імкнення і жадання рэалізаваць свае мары.
Выказваем шчырую ўдзячнасць настаўнікам за нястомны творчы пошук, дабрыню і душэўную шчодрасць, бацькам – за актыўную дапамогу і падтрымку школы.
Жадаем вам, дарагія выпускнікі, каб жыццёвая дарога, якую выбера кожны з вас, была паспяховай і шчаслівай.
А справа, якой вы прысвеціце сваё жыццё, прыносіла задавальненне вам і карысць Айчыне.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.