Аднойчы на дарозе. ДТЗ у Ляхавіцкім раёне

Вечарам у мінулую нядзелю недалёка ад вёскі Сваятычы здарылася ДТЗ: у полі на квадрацыкле перакуліўся ляхавічанін 1992 г. н. З траўмамі пацярпелы быў дастаўлены на лячэнне ў райбальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.


Ляхавічанін ехаў у мінулы панядзелак па вуліцы Савецкай райцэнтра ў напрамку Юбілейнай, калі ўбачыў дэфармаваную стойку дарожнага знака «Абмежаванне максімальнай скорас-ці 40». Пільны вадзіцель спыніўся і агледзеў стойку знака. Па пашкоджаннях было відаць, што атрыманы яны ў выніку ДТЗ, але вінаватага побач не назіралася. Мужчына патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра даны дарожны факт. На месца аварыі для высвятлення абставін прыбылі супрацоўнікі АДАІ РАУС, праводзіцца праверка.


Аварыя зарэгістравана ў райцэнтры па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Вядома, што ляхавічанін – жыхар аднаго з дамоў – ехаў у двары на аўтамабілі «Дэу». Няправільна выбраў бакавы інтэрвал руху і пашкодзіў суседскі фольксваген. Падчас праверкі ўстаноўлена, што вінаваты ў аварыі яшчэ і не мае права на кіраванне аўтамабілем. За парушэнне ПДР на яго складзены тры адміністрацыйныя пратаколы.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.