Наш сянаж. У запасніках гаспадарак Ляхавіцкага раёна ўжо знаходзіцца каля 30 тысяч тон кармавога прадукту

У запасніках гаспадарак раёна ўжо знаходзіцца каля
30 тысяч тон кармавога прадукту. І гэта прыкладна трэцяя частка гадавых планавых нарыхтовак

Між тым, для большасці сельскагаспадарчых ар-ганізацый касавіца не завяршылася. Выключэннем з правіла з’яўляецца СВК «Ляхавіцкі», дзе ўсе вызначаныя пад першы ўкос травастоі скошаны, убраны і належным, але розным чынам прыбраны. Розным азначае, што прыкладна кожная дзясятая ляхавіцкая сянажная тона – рулоннай закладкі.
У той дзень ААТ «Жарабковічы» працавала на «далёкім кардоне» – у аддаленых – раён вёскі Старыя Буды – травастойных угоддзях вытворчага ўчастка № 5. У некаторай ступені ён –  участак «Тальмінавічы» – корміць і жывёльныя статкі, раскватараваныя на немясцовых фермах.
– Нарыхтаваныя ў Будах кармы мэтава прызначаны для МТФ «Тальмінавічы», фермы «Гайнінец». Але ў выпадку абгрунтаванай неабходнасці сянаж можа быць дастаўлены, напрыклад, у тыя ж Жараб-ковічы, – гаворыць начальнік участка Дзмітрый Дыдышка.
Але перш чым трапіць у Старыя Буды, звяртаем увагу на нешта новае – не знаёмую раней тэхніку, што мірна адпачывала на адным з парковачных месцаў тальмінавіцкага машыннага двара.
– Гэты агрэгат гаспадарцы не належыць. Прадаставілі нам на спробу ці, дакладней сказаць, на паказ. Машына працуе па траве як граблі, як валкаўтваральнік. Здольна фарміраваць травяныя валкі розных памераў, перамяшчаць іх, раздзяляць нават. У Тальмінавічах адпра-цавала адзін дзень. Паказала чыстую работу, – патлумачыў расклад Дзмітрый Дыдышка.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.