У жительницы Ляховичского района интернет-мошенники списали около трёх тысяч рублей, у ляховичанки -300 рублей

На вудзе махляроў

РАСК 2 чэрвеня ўзбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт 212 Крымінальнага кодэкса ў адносінах невядомай асобы, якая спісала з картрахунку 33-гадовай ляхавічанкі 300 рублёў. Праз тыдзень ахвярай інтэрнэт-зламыснікаў стала жыхарка Зарытава 1955 г.н. Ёй патэлефанавалі на вайбер ілжэсупрацоўнікі банка і паведамілі, што з банкаўскага рахунку кліенткі ідзе спісанне грошай. Для таго, каб спыніць гэты працэс, быццам патрабаваліся даныя плацёжнай карткі. Жанчына паведаміла, што іх у яе дзве і выдала рэквізіты пластыку, а таксама сакрэтны пароль да кожнай. Акрамя гэтага, каб “банкірам” было зручней, вяскоўцы прапанавалі ўстанавіць інтэрнэт-банкінг, што яна і зрабіла. У выніку наша зямлячка не дадічылася  981 долар ЗША з адной карткі і 510 рублёў з другой.
Супрацоўнікі РАСК нагадваюць яшчэ раз, што банкаўскія работнікі не тэлефануюць ў месанджарах сваім кліентам і не запытваюць у іх такім чынам канфідэнцыяльную інфармацыю – усе неабходныя дадзеныя маюцца ў сістэме. Ні ў якім разе не паведамляйце каму б там ні было свае пашпартныя звесткі, рэквізіты карткі, коды, якія паступаюць на тэлефонны нумар, лагін і пароль для ўваходу ў інтэрнэт- і мабільны банкінг.

Эмоцыі і пакаранне
Райаддзел СК узбудзіў крымінальную справу ў адносінах трох жыхароў г. Баранавічаў, якія ў красавіку з хуліганскіх пабуджэнняў павыбівалі шкло ў вокнах у доме жыхара вёскі Вялікае Гарадзішча.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.