В выходные в Ляховичском районе нетрезвые водители совершили три ДТП

За выхадныя дні ў раёне здарылася чатыры ДТЗ, з якіх тры ўчынены нецвярозымі вадзіцелямі. Наехаў на тратуар, з’ехаў у кювет, сутыкнуўся з другім аўто – вынік п’янай паездкі. У аварыях людзі не пацярпелі, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Невядома, на што разлічваў мінчанін 1985 г.н., які вечарам пад градусам за рулём аўто заехаў на запраўку ў Ляхавічах выпіць кавы, дзе яго і спынілі супрацоўнікі АДАІ.
Ва ўсіх пералічаных выпадках ступень ап’янення вадзіцеляў перавышала адну праміле алкаголю. За нецвярозую паездку яны зарабілі штраф 200 базавых велічынь і пазбавіліся права кіраваць аўтамабілем тэрмінам на пяць гадоў.

Не пашанцавала жыхару раёна 1998 г.н., што знаходзіўся за рулём “Фальксвагена” і не справіўся кіраваннем: пасля таго, як машына на скорасці заехала ў лужыну, яе “выкінула” на абочыну. Аўто заехала ў двор, дзе знясло агароджу і сутыкнулася з бетонным слупом. У аварыі ніхто не пацярпеў, транспартны сродак атрымаў механічныя пашкоджанні. Вадзіцель быў цвярозы.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.