В Ляховичском районе горел нежилой дом

У мінулую нядзелю днём у РАНС паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Зарэчча: загарэўся нежылы драўляны дом. Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, дах быў ахоплены агнём. Узгаранне аператыўна ліквідавана.


У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці і маёмасць.
Гаспадыня дома – пенсіянерка з Баранавічаў. Прычына здарэння высвятляецца.
У сухое гарачае надвор’е гаспадарам домаўладанняў неабходна забяспечыць няўхільнае выкананне правілаў пажарнай бяспекі. Асаблівую ўвагу звярнуць на знаходжанне на вуліцы шкла і смецця, якія могуць выклікаць узгаранне.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.