Самы свежы хлеб. Хлеб новага ўраджаю пачаў паступаць у засекі сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіцкага раёна

З пылу і неверагоднай гарачыні палёў хлеб новага ўраджаю пачаў паступаць у засекі сельгаспрадпрыемстваў раёна. Па інфармацыі райсельгасхарчу, па стане на раніцу 16 ліпеня, на Ляхавіччыне было ўбрана 740 гектараў збожжавых пасеваў.

Агульны намалот склаў амаль 3,4 тысячы тон хлеба. Ураджайнасць сярэдняга гектара зафіксавана на дастаткова прывабных 45,8 цэнтнера. Лічба ўваходзіць у «топ тры» аналагічных паказчы-
каў сярод 16 раёнаў вобласці. Лепш толькі ў суседнім Баранавіц-
кім – 49,9 і Брэсцкім – 46 цэнтнераў з гектара. Пры тым, што на даным этапе работ Брэстчына ў сярэднім «падымае» 37 цэнтнераў зерня на круг.
Гаспадаркі раёна працягваюць працаваць на палях з азімым ячменем, пшаніцай, жытам, трыцікале і нават ячменем веснавым. Работа вядзецца выбарачна, на палях ці ўчастках палёў, якія ўжо выйшлі на пік патрэбнай спеласці.
А вось азімы рапс працягвае зелянець, хаця звычайна менавіта яму прысвойваецца другі пасля азімага ячменю нумар на старце ўборкі. Сёлета не так, але зелянець яму застаецца нядоўга – некаторыя з гаспадарак раёна збіраюцца «на рапс» ужо сёння.

Іван КАВАЛЕНКА.