І камфорт, і бяспека
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці разгледжаны вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў па вывучэнні камфортнага і бяспечнага знаходжання дзяцей у дзіцячых дашкольных установах вобласці.
Камітэтам сумесна з прадстаўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і іншых службаў праведзены кантрольна-аналітычныя (наглядныя) мерапрыемствы ў адносінах
224 устаноў дашкольнай адукацыі, з якіх у 174 устаноўлена 591 парушэнне. З агульнай колькасці парушэнняў большасць датычаць неналежнага стану канструктыўных элементаў і інжынерных сістэм (278), памяшканняў і мэблі (87), тэрыторыі, у тым ліку дзіцячых пляцовак (74), невыканання супрацьпажарных нормаў і правілаў (61).
Па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў калегіяй Камітэта мясцовым органам улады даручана распрацаваць план мерапрыемстваў па ўхіленні парушэнняў і недахопаў. Рэалізацыя ўказанага плана будзе ўзята на кантроль Камітэта.
КДК Брэсцкай вобласці.

