«Вялікая размова» пра галоўнае. Ганаруся, што жыву ў Беларусі

–Ганаруся, што ў нашай краіны такі Прэзідэнт! Аляксандр Рыгоравіч  Лукашэнка за ўсе гады на пасту Кіраўніка дзяржавы  паказаў патрыятызм, адданасць народу не на словах, а на справе. Ён размаўляе з намі, простымі людзьмі, на адной мове, не баіцца браць на сябе адказнасць і прымаць лёсавызначальныя для краіны рашэнні. А жыццё пастаянна пацвярджае, што яны былі правільныя.

Паглядзіце, якая наша Беларусь – прыгожая, міралюбівая, незалежная. І ніякія спробы краін Захаду, некаторых нашых суседзяў раз’яднаць беларусаў, пасеяць паміж людзьмі знявагу і нянавісць не пройдуць. Мы – адзіны народ, які нікому і ніколі не аддасць сваю незалежнасць.

Мне даводзілася бываць у розных краінах, і я цвёрда ўпэўнілася: лепшай, чым Беларусь, няма. Мы гасцінны народ, рады ўсім, хто прыязджае ў краіну з добрымі намерамі, але, калі спатрэбіцца, дадзім адпор ворагам і нядобразычліўцам. Як калісьці сказаў Аляксандр Лукашэнка – любімую не аддаюць.

У “Начы” працуюць не толькі беларусы, ёсць і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей, якія прыехалі ў краіну, і яна стала для іх другой радзімай: прыняла, дала работу, жыллё – жыві, працуй, стварай сям’ю.

Калі летась ворагі краіны заклікалі беларусаў да забастовак, працаўнікі “Начы” дружна асудзілі такія заклікі. Сельгасвытворцам няма часу баставаць, мы вырошчваем хлеб і да хлеба,   займаемся вытворчасцю малака, будуемся і добраўпарадкуем населеные пункты – нам не да забастовак.

Нядаўна прынялі ўдзел у ініцыяванай Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі акцыі: знялі ролік супраць санкцый у адносінах да Беларусі, якія накіраваны супраць беларускага народа і нічога, акрамя шкоды, яму не прынясуць. Як можна пра гэта маўчаць? Ролік нашага сельгаспрадпрыемства заканчваецца словамі: Радзіма – там, дзе тваё сэрца. Маё сэрца – у Начы, дзе жыву і працую шмат гадоў, яно і на малой радзіме –Рагачоўшчыне. А яшчэ цалкам аддадзена Беларусі, якую бязмежна люблю.  

Галіна РАМЕЙКА, намеснік дырэктара ААТ “Нача”.