У спартсмена – свая змена. Сёння ў раёне працуюць два спартыўна-аздараўленчыя лагеры. І нашым юным землякам там падабаецца!

Строгі распарадак сну і адпачынку, правільнае харчаванне і рэгулярныя трэніроўкі – жыццё спартсмена ідзе па графіку. Лета – не выключэнне. Нават падчас канікулаў выхаванцы СДЮШАР не змяняюць свайго звыклага распарадку. Толькі спартыўныя будні рабяты разбаўляюць забавамі і творчасцю.

6 жніўня лагер «Чайка» адчыніў свае вароты для 75 выхаванцаў СДЮШАР. Ужо традыцыйна тут завяршае сезон змена спартыўна-аздараўленчага лагера «Колас».
– Наш лагер – гэта месца, дзе рабяты могуць правесці час весела і карысна. З імі працягваюць работу трэнеры, але разам з гэтым складзена цікавая праграма з творчымі конкурсамі, якія дапамагаюць згуртаваць хлопчыкаў і дзяўчынак. Яны пачынаюць развіваць свае сацыяльныя якасці, камунікатыўныя навыкі, павышаюць веру ў свае сілы. Таксама важна тое, што дзеці працуюць у камандзе, вучацца дамаўляцца, вырашаць пастаўленыя задачы, –
гаворыць начальнік спартыўна-аздараўленчага лагера «Колас» Алена Будавей.
Выхаванцаў лагера заспелі за ранішняй размінкай. Для дзюдаістаў яе праводзіць Данііл Глушкоўскі – былы выхаванец СДЮШАР і вучылішча алімпійскага рэзерву, зараз ён працягвае навучанне ў Палескім дзяржаўным універсітэце і сваё жыццё ў будучыні плануе звязаць са спортам.
–У «Чайцы» бываў і раней, а вось важатым – упершыню. Гэта вялікая адказнасць. Спа-дзяюся, з гэтай роляй паспяхова спраўлюся. Падабаецца працаваць з рабятамі, вучыць іх новаму. Час праводзім актыўна і цікава, – дзеліцца ўражаннямі Данііл.
На суседнім полі размінаюцца ляхавіцкія гандбалісты пад кант-ролем трэнераў Аксаны Лойка і Андрэя Бакунца.
Гандбаліст Мікіта Адаська на спартыўнай змене адпачывае ўжо чацвёрты год.
– Мне тут усё падабаецца. Свежае паветра, вакол лес, цішыня –
ідэальнае месца для заняткаў спортам, трэніровак. А пасля фізічнай нагрузкі тут крута адпачыць, расслабіцца, – гаворыць юнак.
Адпачывае ў летніку і лёгкаатлетычная змена пад кіраўніцтвам важатага Андрэя Іванюценкі. Калі ўпершыню прыехала на адпачынак у «Чайку», Крысціна Рэпіна ўжо і не памятае. Памятае толькі, як спачатку хвалявалася, ці пасябруе з рабятамі са свайго атрада.
– Заўсёды з задавальненнем прыязджаю сюды. Прырода прыгожая, тут цікава, а нашы важатыя самыя лепшыя, – гаворыць дзяўчына.
Асобы рэспект ад летнікаўцаў – калектыву сталовай. Па словах рабят, кормяць вельмі смачна. Спартыўная змена скончыцца 26 жніўня, а пакуль – самы час атрымліваць асалоду ад адпачынку.
Калі вы думаеце, што ўсё спартыўнае жыццё зараз сканцэнт-
равана толькі ў «Чайцы», то памыляецеся. У райцэнтры таксама функцыянуе дзённы спартыўны лагер «Каласок». Сёлета тут
адпачываюць 35 дзяцей узростам ад 6 да 16 гадоў.
Праграма таксама цікавая, для хлопчыкаў і дзяўчынак ла-дзяцца конкурсы, спартландыі, віктарыны. Падчас нашага візіту таксама кіпелі спартыўныя страсці: гулялі ў лапту.
Саміра Байрашэўская пайшла па стапах свайго бацькі-трэнера і сясцёр, якія сур’ёзна займаюцца дзюдо. Дзяўчынка таксама расце спартсменкай.
– Тут мы праводзім час актыўна: гуляем у даганялкі, хованкі, футбол. Мне вельмі падабаецца! У наступным годзе абавязкова папрашу бацькоў запісаць мяне ў лагер, – гаворыць Саміра.
Жарты, песні, гульні – гэта ўсё выдатна і весела, але не варта забываць, што лагер – гэта месца, дзе дзеці вучацца быць самастойнымі. І гэта нядрэнная школа, прайсці якую бу-дзе карысна ўсім: і дзяўчынкам, і хлопчыкам.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.