Эфектыўнасць заахвочваецца падтрымкай.Выязная сесія абласнога Савета дэпутатаў прайшла на Ляхавіччыне

Эфектыўнасць работы сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак на прыкладзе Ляхавіцкага раёна – асноўная тэма выязнога пасяджэння Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, што адбылося ў мінулую пятніцу ў Ляхавіцкім раёне.
У рабоце пасяджэння прыняў удзел старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Шулейка.

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч падкрэсліў, што тэма фермерства надзвычай важная і актуальная, а Ляхавіцкі раён, хоць і не лідар у вобласці па колькасці фермерскіх гаспадарак, але ўсё ж мае свае падыходы да развіцця гэтага напрамку сельгасвытворчасці.
Губернатар Брэстчыны Юрый Шулейка акцэнтаваў увагу на тым, што перш чым выдзяліць фермерам зямлю, неабходна дасканала прапрацаваць юрыдычныя моманты, каб будучы арандатар ці ўладальнік не проста карыстаўся тым ці іншым участкам, а падтрымліваў парадак на зямлі, клапаціўся пра культуру земляробства.

Яблычны попыт

Маштабы ўражваюць. Такое меркаванне давялося неаднойчы пачуць ад удзельнікаў выязнога пасяджэння на першым прыпынку – ТАА «Яб-
лыневы Пасад». Паміж Альхоўцамі і Пад’язаўлем на плошчы 100 гектараў летась раскватараваўся малады яблыневы сад. За год саджанцы ўзяліся ў сілу.
– У мінулым годзе звярнуліся ў Ляхавіцкі райвыканкам з просьбай выдзеліць участак для закладкі саду. Нам пайшлі насустрач, і мы атрымалі ў карыстанне 216 гектараў зямлі. На 100 гектарах ужо высадзілі яблыневы сад. Сёлета восенню асвоім яшчэ 40 гектараў таксама пад яблыні. У таварыства ёсць уласныя сховішчы, так што з захаваннем ураджаю праблем не будзе. Акрамя яблыкаў, плануем заняцца грушамі і брокалі. У развіццё ўжо інвеставалі прыкладна 4,5 мільёна рублёў, у планах – яшчэ тры мільёны рублёў. Пакуль на пастаяннай аснове тут працуюць 40 чалавек, плюс сезонныя работнікі. Адназначна, павялічым штаты, на наступны год задзейнічаем каля 120 асноўных работнікаў, –  расказаў дырэктар «Яблыневага Пасаду» Генадзій Кернога.
– Вось рэальны прыклад, як трэба працаваць. Вынік відавочны, адчуваецца зацікаўленасць кіраўніцтва «Яблыневага Пасада». Тут клапоцяцца пра культуру земляробства. Так і павінна быць: зямлю неабходна апрацоўваць, тады яна аддзячыць добрым ураджаем. Галоўнае – не проста ўзяць зямлю, а эфектыўна выкарыстоўваць гэты рэсурс. Яшчэ адзін важны момант – стварэнне новых працоўных месцаў. У сельскай мясцовасці гэта асабліва значна, – рэзю-маваў Юрый Шулейка.
Губернатар падкрэсліў, што моцныя рэгіёны – адзін з прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
«Яблыневы Пасад» на Ляхавіччыне робіць толькі першыя крокі ў фермерстве. А вось фермерская гаспадарка «Уладзімір плюс» (кіраўнік Валерый Радзюк) заснавана ў 2003 годзе. Сюды таксама завіталі ўдзельнікі выязнога пасяджэння.
Яблыкі, вырашчаныя ў садах «Уладзімір плюс», разыходзяцца на ўра. Як расказаў галоўны аграном гаспадаркі Яўгеній Дземідовіч, 40 працэнтаў садавіны рэалізуецца праз гандлёвыя сеткі ў Беларусі, астатняе ідзе на экспарт. Так, летась у Расію адпраўлена 400 тон яблыкаў на 337 тысяч долараў, што на 4,5 працэнта больш, чым за 2019 год. Акрамя яблыкаў, фермерская гаспадарка вырошчвае чорныя парэчкі. Вітамінная ягада ў асноўным ідзе на перапрацоўку ў нашай краіне. Госці азнаёміліся з работай сучаснай лініі па сартаванні яблыкаў, прапускная здольнасць якой тры тоны ў гадзіну, а таксама спецыяльнага сховішча, разлічанага на 1,5 ты-сячы тон яблыкаў.
Пра паспяховасць работы «Уладзімір плюс» гаварыў і старшыня Ляхавіцкага райвыканкама Мікалай Мароз на пленарнай нарадзе. У прыватнасці, кіраўнік раёна адзначыў, што гэта фермерская гаспадарка мае найвышэйшы ў раёне паказчык па выручцы прадукцыі з аднаго гектара, агульная выручка са ста гектараў зямлі ў мінулым годзе склала 2,8 мільёна рублёў.
Адно са старэйшых прад-прыемстваў Ляхавіччыны – кансервавы завод. Дырэктар прадпрыемства Аляксандр Вашчук падрабязна спыніўся на асартыменце і колькасці выпускаемай прадукцыі, расказаў пра сыравінны складнік, падсобную гаспадарку, рынкі збыту, у тым ліку, замежныя. Пераважная частка выпускаемых кансерваў літаральна з цэхаў адразу адпраўляецца да спажыўцоў – запатрабаванасць расце, што патрабуе яшчэ больш сыравіны, таму прадпрыемства гатова закупляць яе, у тым ліку і ў фермераў. Удзельнікі выязнога пася-
джэння пабывалі ў заводскіх цэхах і змаглі прадэгуставаць ляхавіцкую плодаагароднінную кансервацыю.

Фермерскі патэнцыял

Заключным акордам выязной сесіі стала пленарнае пасяджэнне. Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Шчуплянкоў прааналізаваў развіццё сялянс-кіх гаспадарак на Брэстчыне, якіх па стане на 1 студзеня гэтага года зарэгістравана 766. Колькасць работнікаў, занятых фермерствам, за апошнюю пяцігодку павялічылася амаль на трэць і склала амаль тры тысячы чалавек. Падчас сезонных работ колькасць працуючых павялічваецца ў 2-3 разы. Аб’ём інвестыцый у асноўны капітал вырас у чатыры разы і склаў у 2020 годзе 68 мільёнаў рублёў.
Анатолій Шчуплянкоў расказаў, што ў рамках рэа-лізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу за 2016–2020 гады фермерскім гаспадаркам вобласці выдаткавана 3,1 мільёна рублёў на пасадку пладова-ягадных культур, развіццё племянной справы ў жывёлагадоўлі і г. д. Істотны рост – у 2,1 раза – і валавой прадукцыі: доля фермерства ў сельгасвытворчасці вобласці павялічылася з 3,5 працэнта ў 2015 годзе да 5,3 працэнта ў 2020 годзе.
Летась 106 фермерскіх гаспадарак адправілі за межы Беларусі (у асноўным у Расію, Украіну, Казахстан, Кітай) рознай сельгаспрадукцыі на 32,4 мільёна долараў, амаль палова экспартных паставак прыпадае на Лунінецкі раён, 21 працэнт – Баранавіцкі раён, 9 працэнтаў –
Столінскі раён.
Па стане на пачатак сёлетняга студзеня, у Ляхавіцкім раёне зарэгістравана 26 фермерскіх гаспадарак, якім выдзелена амаль восем тысяч гектараў зямлі. Памер участкаў вагаецца ад аднаго гектара ў «Пліпава» і чатырох гектараў у «Прадславіна» да 1,9 тысячы гектараў у «Фораланд» і  1,1 тысячы гектараў у «Фартуны». Сярод станоўчых момантаў адзначаны рост вытворчасці зерня, цукровых буракоў, рапсу, фруктаў і ягадаў. Разам з тым, напалову зніжана вытворчасць агародніны і бульбы. Як падкрэсліў Анатолій Шчуплянкоў, значны патэнцыял у развіцці фермерскай жывёлагадоўлі, напрыклад, авечкагадоўлі. Тым больш, у раёне ёсць племянная гаспадарка ААТ «Жарабковічы».
Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні назваў і недахопы ў рабоце Ляхавіцкага райвыканкама пры выдзяленні і кантролі за выкарыстаннем земляў фермерскімі гаспадаркамі. Так, у сакавіку мінулага года дзве тысячы гектараў меліяраваных земляў КСУП «Ліпнянка» былі вы-дзелены ФГ «Свяціца ЭКА» без вывучэння наяўнасці ў фермера неабходнай тэхнікі і спецыялістаў. Вынік – сёлета фермер асвоіў толькі  15 працэнтаў сельгасугоддзяў. Адпаведна, у маі 2021 года выдзеленая зямля была ў ФГ адабрана і вернута колішняму гаспадару – КСУП «Ліпнянка».
Тэму развіцця фермерства на Ляхавіччыне прадоўжыў старшыня Ляхавіцкага райвыканкама Мікалай Мароз, які зазначыў, што з кожным годам плошчы земляў, прадастаўляемых для вядзення сялянскіх гаспадарак, павялічваюцца. Акрамя таго, аказваецца дзяржаўная падтрымка ў матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, набыцці сельгастэхнікі і абсталявання, маюцца іншыя прэферэнцыі. Кіраўнік раёна станоўча ацаніў эфектыў-насць выкарыстання зямлі
ФГ «Фартуна», «Фораланд», «Уладзімір плюс», СФГ «Панфіла А.П.», «Улазавічы». А вось ФГ «МітДАСон», «У Мікалая», СФГ «Пліпава», «ЛагуЦін» атрымалі супрацьлеглую адзнаку. Таму выкарыстанне земляў гэтымі гаспадаркамі знаходзіцца на пастаянным кантролі. Мікалай Мароз падкрэсліў: такія гаспадаркі, як «ЖарСк», «Фартуна», «Фораланд» не толькі ў поўным аб’ёме выкарыстоўваюць выдзеленыя ім угоддзі, але і ўводзяць у севазварот ачышчаныя ад кустоўя землі. Напрыклад,
СФГ «Мядзведзічы» ачысціла ад зараснікаў 7,5 гектара зямлі, на 21 гектары ўнесла гербіцыды для пасеву азімых, а «Фартуна» знесла каля 50 хутароў і ўвяла землі ў севазварот.
Кіраўнікі фермерскіх гаспадарак вобласці не толькі расказалі пра работу, напрамкі дзейнасці сваіх гаспадарак, але і ўзнялі найбольш хвалюючыя пытанні. Датычыліся яны квот на ўдабрэнні, цаны на сельгаспрадукцыю, падатковых выплат, працоўных рэсурсаў, інфармацыйнай падтрымкі і іншых момантаў. Як адзначыў старшыня аблсавета Юрый Наркевіч, узнятыя праблемы будуць разглядацца і па магчымасці вырашацца.
– Развіццю фермерства трэба надаваць больш увагі, у тым ліку і на раённым узроўні. Неабходна аналізаваць, наколькі эфектыўна выкарыстоўваецца выдзеленая зямля, і кіраўнікі фермерскіх гаспадарак абавязаны несці за гэта адказнасць. А калі ўзятыя абавязкі не выконваюцца, то зямлю трэба забіраць і выдзяляць таму, хто сапраўды зможа яе апрацоўваць і мець належны вынік. А ўвогуле дзяржава будзе і далей падтрымліваць развіццё фермерства, бо ў гэтай галіны ёсць перспектыва, – падвёў вынікі пасяджэння Юрый Наркевіч і падзякаваў кіраўніцтву Ляхавіцкага раёна за арганізацыю мерапрыемства.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.