Ляховичские спасатели побывали в СДЮШОР

Ляхавіцкія выратавальнікі пабывалі ў гасцях у спартыўным лагеры, які ў апошнія жнівенскія дні працуе на базе спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву. Як сябе правільна паводзіць, як не трапіць у бяду, што рабіць, калі здарылася надзвычайная сітуацыя, куды тэлефанаваць і звяртацца за дапамогай – на гэтыя і іншыя пытанні адказвалі супрацоўнікі РАНС. Рабяты паўтарылі кантакты экстранных службаў, алгарытм дзеянняў падчас надзвычайнай сітуацыі, правілы бяспечных паводзін дома, у лесе і ў натоўпе. А пасля каманды спаборнічалі ў спрытнасці, хуткасці і знаходлівасці. Гульня захапіла і выклікала шмат станоўчых эмоцый, не пакінула раўнадушных. Пераможцы атрымалі прызы і цудоўны настрой.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.