Жыву ў Беларусі, люблю Беларусь

Сёння нашы землякі абмяркоўваюць нядаўнюю «Вялікую размову з Прэзідэнтам», дзеляцца сваімі думкамі і ўражаннямі з гэтай нагоды.

Ірына ГРЫНЯЛЕВІЧ, інжынер-энергетык УП «Ляхавіцкае ПМС»:
– Канешне, як грамадзяніну сваёй краіны, якую бязмежна люблю, мне неабыякава, што адбываецца ў нашым грамадстве. Я за парадак і адзінства ва ўсім: у краіне, на рабоце, дома, у адносінах паміж людзьмі. За гэта аддавала свой голас і на выбарах Прэзідэнта краіны.
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы  Аляксандр Лукашэнка падчас «Вялікай размовы», беларусы захавалі сваю краіну, і без кансалідацыі грамадства ў жаданні забяспечыць мір на роднай зямлі гэта было б немагчыма. Прыемна бачыць, як добраўпарадкуюцца, прыгажэюць, прырастаюць новабудоўлямі наш раён, краіна. Але пры гэтым з клопатам і пашанай беларусы ставяцца да гісторыі, берагуць здабытае мінулымі пакаленнямі. У гэтым таксама сіла і моц нашага народа. Я мінулай восенню ўдзельнічала ў аўтапрабегу ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта краіны
Аляксандра Лукашэнкі – гэта мой выбар.
На нашым прадпрыемстве працавала інфармацыйна-прапагандысцкая група па тэме «Вялікай размовы». Заўсёды цікава пачуць ад кампетэнтных суразмоўцаў розныя факты і акалічнасці. Дарэчы, кіраўніцтва нашага прадпрыемства дазволіла работнікам 9 жніўня на працягу чатырох гадзін паслухаць «Вялікую размову з Прэзідэнтам» у прамым эфіры.

Аляксей ЗЯНЮК, жыхар Жарабковічаў:
– Як толькі са СМІ даведаўся, што адбудзецца вялікая прэс-канферэнцыя Прэзідэнта краіны, з нецярпеннем чакаў яе трансляцыі. Уважліва слухаў з першай да апошняй хвіліны. Пачутым і сёння дзелімся з аднавяскоўцамі, знаёмымі. Што ні тэма, то шмат канкрэтнай і, галоўнае, праўдзівай інфармацыі.
Аляксандр Лукашэнка – сапраўдны нацыянальны лідар. Такім Кіраўніком дзяржавы нельга не ганарыцца.
У многім, дзякуючы менавіта яму, больш за чвэрць стагоддзя наша краіна мацнее, развіваецца, і па-ранейшаму яна суверэнная і незалежная. І цяпер наш Прэзідэнт клапоціцца пра Беларусь і яе жыхароў.
На просьбу журналістаў прадказаць, якім бачыцца далейшы лёс Беларусі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хоча, каб у нашай краіне было ціха, спакойна, каб людзі маглі быць упэўненымі ў сваім сёння і заўтра для сваіх дзяцей. А такое гарантавана толькі пры спрыяльных эканамічных умовах, калі людзі маюць магчымасць зарабіць. Я больш за тры дзесяцігоддзі адпрацаваў на заводзе аўтаматычных ліній у Баранавічах, зараз на пенсіі, жыву на сваёй малой радзіме –  у Жарабковічах, з задавальненнем удзельнічаю ў мастацкай самадзейнасці. Жыву ў Беларусі, люблю Беларусь і ганаруся нашым Прэзідэнтам.