Как в Ляховичском районе на дороге не разъехались «пежо»

Увага на дарозе

На 5-м кіламетры аўтадарогі Ляхавічы – Сваятычы, недалёка ад аграгарадка Навасёлкі, вадзіцель машыны «Пежо-308» не ўпэўніўся пры развароце аўтамабіля ў бяспецы манеўра.
У выніку транспартны сродак сутыкнуўся з «пежо-206», які ехаў у спадарожным напрамку.
У ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Вінаваты ў аварыі ляхавічанін 1957 г. н.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, часова выконваючы абавязкі начальніка
АДАІ Ляхавіцкага РАУС.