На Ляхавіччыне чарговы ацяпляльны сезон стартаваў 20 верасня

На Ляхавіччыне чарговы ацяпляльны сезон стартаваў 20 верасня. Такое рашэнне прыняў райвыканкам. Першымі адчулі пацяпленне аб’екты сацыяльнай сферы: установы аховы здароўя, адукацыі.
У жыллёвы фонд падача цяпла пачнецца, калі на працягу пяці дзён сярэднясутачная тэмпература вонкавага паветра не перавысіць восем градусаў цяпла. Апошнія ў чарзе на цяпло – адміністрацыйныя будынкі і прамысловыя прадпрыемствы.