Падтрымка шматдзетных, пенсійная сістэма і будаўніцтва жылля

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 верасня сабраў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў, на якую быў вынесены шэраг пытанняў сацыяльнай накіраванасці.

Кіраўніку дзяржавы прадставілі некалькі праектаў указаў, якія датычацца падтрымкі шматдзетных сем’яў, пенсійнай сістэмы, будаўніцтва жылля, а таксама грамадзянскіх і маладзёжных ініцыятыў.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адпаведныя пытанні патрабуюць дадатковай інфармацыі і публічнага абмеркавання. «Тым больш што яны адчувальныя і для насельніцтва, і для бюджэту. Таму сёння мы разгледзім і прымем рашэнні, знойдзем баланс паміж гэтымі патрэбнасцямі і разнапланавымі інтарэсамі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аб дэмаграфіі  і сямейным капітале
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, нягледзячы на ўмовы функцыянавання эканомікі, якія змяніліся, вельмі важна не дапусціць зніжэння ўзроўню нараджальнасці. «Маю прынцыповую пазіцыю вы ведаеце – краіна і нацыя развіваюцца, калі ў сем’ях выхоўваюцца як мінімум трое дзяцей. Шматдзетныя сем’і – гэта наш асноўны дэмаграфічны арыенцір.
З іншага боку, гэта цяжкая і адказная праца, і дзяржава робіць усё магчымае, каб шматдзетнасць стала нормай для нашага грамадства», – заявіў Прэзідэнт.
Ён адзначыў, што ў краіне сфарміраваны магутны пакет сацыяльных мер, які ўключае ў сябе дапамогі пры нараджэнні і выхаванні дзяцей, фінансавую дапамогу на жыллё, ільготы ў адукацыі і ахове здароўя, падатковай, пенсійнай і працоўнай сферах. Напрыклад,  у 2020 годзе на гэтыя мэты было патрачана Br4,7 мільяр-
да. У гэтым годзе будзе не менш як Br5 мільярдаў.
«Мы можам адказна сказаць, што падтрымка шматдзетных – гэта сацыяльны брэнд нашай дзяржавы, яе візітная картка», – падкрэсліў
беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка  нагадаў, што з 2015 года працуе праграма сямейнага капіталу, якой скарысталіся больш за 100 тысяч шматдзетных сем’яў. «Жыццё паказвае, мы выбралі правільны шлях. Колькасць шматдзетных сем’яў прырастае. За апошнія 10 га-
доў – практычна ў два разы. Сёння ў краіне іх больш за
115 тысяч. Механізм праграмы працуе, і працуе эфектыўна.
А значыць, трэба развіваць яго далей», – адзначыў Прэзідэнт.
Аднак у сувязі з гэтым ён паставіў пытанне, наколькі апраўдана і своечасова пашырэнне межаў датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу. «Размываць гэтыя грошы не трэба. А для іншых мэт павінны быць іншыя крыніцы. Нельга разменьваць доўгачасовую падтрымку на імгненныя патрэбнасці. І тут я хацеў бы пачуць дадатковыя аргументы распрацоўшчыкаў па гэтым пытанні», – сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Аб грамадзянскіх і маладзёжных  ініцыятывах
Асобна Прэзідэнт прапанаваў разгледзець новы напрамак работы – механізм рэалізацыі грамадзянскіх і маладзёжных ініцыятыў на месцах. «Такія пытанні і перад вамі, і перада мной, асабліва пры сустрэчах у студэнцкіх калектывах, узнімаюцца. Ідэя добрая, ды і напрамкаў такой работы вельмі шмат у грамадстве.
Гэта можа быць удзел грамадзян у добраўпарадкаванні
тэрыторый сваіх гарадоў і пасёлкаў, у рамонце помнікаў, абеліскаў. Моладзь магла б   рэалізаваць праекты, накіраваныя на патрыятычнае, інтэлектуальнае, духоўнае і фізічнае выхаванне», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, тут павінна быць выбудавана сістэмная работа на перспектыву. «Гэта і наш ідэалагічны вектар. Пры гэтым трэба забяспечыць пастаяннае суправаджэнне гэтай работы на ўзроўні Савета Міністраў, Парламента і асабліва на ўзроўні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Мы павінны абсалютна дакладна разумець, як будзе праходзіць адбор праектаў, хто атрымае сродкі і як будзе кантралявацца іх
размеркаванне і выкарыстанне», – сказаў Прэзідэнт.

Аб дзяржаўнай  падтрымцы  пры будаўніцтве  жылля
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што жыллё – самая надзённая патрэбнасць людзей, і наспела неабходнасць унесці пэўныя карэктывы ў парадак і ўмовы прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі грамадзянам пры будаўніцтве і набыцці жылых памяшканняў.
«Нават у гэты няпросты момант мы павінны прыняць дадатковыя меры па абароне інтарэсаў шматдзетных сем’яў і прадаставіць ім фінансавую дапамогу пры будаўніцтве жылля да дасягнення дзецьмі 23 гадоў (раней – да 18 гадоў. – Заўвага БЕЛТА)», – заявіў Кіраўнік дзяржавы.
Плануецца таксама павялічыць памер дзяржаўнай падтрымкі пражываючым у вёсцы шматдзетным сем’ям, у якіх хаця б нехта адзін, муж ці жонка, працуе ў сельскай мясцовасці.
Акрамя таго, для стымулявання пераезду грамадзян у сельскую мясцовасць прапануецца даць магчымасць маючым патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з абласных цэнтраў і Мінска пабудаваць жыллё з дзяржпадтрымкай у населеных пунктах з колькасцю да 20 тысяч чалавек.
«У існуючай эканамічнай сітуацыі кожны рубель на падліку. Любая дзяржаўная падтрымка павінна быць абгрунтаванай. Таму хачу пачуць, наколькі падлічаны гэтыя прапановы», – адзначыў Прэзідэнт.

Аб развіцці  пенсійнай  сістэмы
На нараду ў тым ліку вынесены прапанаваныя Урадам падыходы да далейшага развіцця пенсійнай сістэмы. «Мы павышаем пенсіі пры кожнай фінансавай магчымасці, цудоўна разумеючы, што для большасці пажылых грамадзян гэта асноўная крыніца даходу.
У Беларусі звыш 2,5 мільёна пенсіянераў (прыкладна   510 тысяч – працуючыя). Пенсійныя выплаты перавышаюць Br15 мільярдаў і складаюць 30 працэнтаў агульных расходаў бюджэту краіны», –
звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы.
«Тое, што аб дастойным даходзе ў старасці трэба паклапаціцца загадзя, праз дадатковую добраахвотную пенсійную праграму, – такія пытанні ўзнімаліся на VI Усебеларускім народным сходзе. Прапановы па падыходах да вырашэння гэтай праблемы падрыхтаваны», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён запатрабаваў далажыць, як прапрацаваны гэтыя падыходы і што трэба зрабіць для шырокага ўкаранення такой праграмы ў Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў прадставіць аргументаваную пазіцыю Урада па ўсіх абазначаных пытаннях, а за выкананнем прынятых на нарадзе рашэнняў устанавіць кантроль, забяспечыць якаснае і шырокае інфармацыйнае  асвятленне тэм, якія разглядаюцца.

Па матэрыялах БЕЛТА.