Раённыя інфармацыйна-прапагандысцкія групы працавалі на прадпрыемствах і ў арганізацыях Ляхавіччыны

У мінулы чацвер раённыя інфармацыйна-прапагандысцкія групы працавалі на прадпрыемствах і ў арганізацыях Ляхавіччыны. Адна з іх, пад кіраўніцтвам намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэя Наваграна,  пабывала на сходзе райботнікаў ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод”.

З наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян ТЦСАН сустрэлася ІПГ, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч. Яшчэ адна група працавала ў СВК “Ляхавіцкі”.

“Добраахвотнае страхаванне дадатковай накапляльнай пенсіі -даступны спосаб павысіць даход у пенсійным узросце” і “Работа арганізацый ЖКГ Брэсцкай вобласці па паляпшэнні якасці прадастаўляемых насельніцтву паслуг” —  асноўныя тэмы, што разглядаліся  ІПГ.

Фота Галіны КАНЬКО.