Ваенная акадэмія запрашае

Установа адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» 30 кастрычніка 2021 года правядзе Дзень адкрытых дзвярэй з наведваннем факультэтаў, аб’ектаў вучэбна-матэрыяльнай базы, месцаў пражывання курсантаў.
Пачатак мерапрыемства ў 10.00 30 кастрычніка ў клубе акадэміі «Ракетчык» па адрасе: г. Мінск, вул. Фогеля, 1а (праезд ад станцыі мятро «Уручча» аўтобусамі № 195, 234, 234у, 236, 249, 249у, 263, 263а, 271, 286, 286а).