Патрыятычны дэсант. Настаўнікі Крывошынскай СШ імя Г. С. Здановіча кожны дзень канікулаў напоўнілі цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі

Настаўнікі Крывошынскай СШ імя Г. С. Здановіча кожны дзень канікулаў напоўнілі для навучэнцаў цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі, карыснымі справамі.

Старшакласнікі падчас другаснай занятасці займаліся добраўпарадкаваннем парку Рэпіхава. Гэта, дарэчы, традыцыйны працоўны дэсант школьнікаў, падчас якога зграбаюць лісце, убіраюць смецце і г. д.


30 кастрычніка рабяты пабывалі ў вайсковай часці 7404
г. Баранавічы. Гэта была не проста экскурсія – даніна памяці і пашаны выпускніку школы Сяргею Свянтэцкаму, які нёс тут тэрміновую службу і загінуў, выконваючы воінскі абавязак. На тэрыторыі воінскай часці ўстаноўлены помнік герою-аднавяскоўцу.
Шмат пазнавальнага пачулі і ўбачылі школьнікі. Для іх паездка стала сапраўдным урокам патрыятызму і грамадзянскага выхавання, а лёс земляка- героя для многіх пакаленняў крывошынскіх школьнікаў будзе прыкладам адданасці і вернага служэння Радзіме.
Алена СЕЛЬМАНОВІЧ, намеснік дырэктара Крывошынскай СШ
імя Г. С. Здановіча