З задачай на вясну

Гэты год для «Ліпнянкі» выдаўся няпростым. Удалося зрабіць не ўсё, што планавалі, вынікі работы ў многіх галінах і напрамках
пакідаюць чакаць лепшага. Але напярэдадні прафесійнага свята размова не пра ўраджайнасць і намалоты – пра людзей, пра кадры, якія ведаюць цану хлебу і працы.

Механізатары КСУП «Ліпнянка»

Калектыў ДП – 73 чалавекі. Дырэктар Міхаіл Пятроўскі падкрэслівае значнасць сваіх работнікаў. На працоўным месцы механізатар Павел Здановіч ужо з 6 гадзін раніцы: развозіць кармы на тэрыторыі трох фермаў: «Востраў», «Рагачы» і «Кулікі». Вадзіцель Міхаіл Зубік дастаўляе кармы да МТФ – яго працоўны маршрут не заўсёды такі, толькі калі сельгасработы амаль завершаны.
Механізатар Віктар Зубік на «ты» з любой тэхнікай: майстарскі кіруе трактарам, збожжаўборачным ці кормаўборачным камбайнам – пазіцыя залежыць ад сезона.
Старанна працуюць механізатары Сяргей Параскевіч, Віктар Гачко, Мікалай Саган і многія іншыя.
Пайшоў на пенсію, але працягвае працу тэхнік па штучным асемяненні Валянцін Давыдоўскі, які да сваіх абавязкаў падыходзіць з усёй адказнасцю. Уліваюцца ў калектыў і маладыя спецыялісты – юрыст Аліна Абабурка пакуль навічок, але стараецца, унікае ва ўсе заканадаўчыя нюансы.
Сёння «Ліпнянка» рыхтуецца да зімы і ставіць задачы на вясну. А іх, каб зрушыць сітуацыю ў станоўчы бок, нямала.