Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Дзялец

Напачатку ліпеня жыхар раёна набыў у знаёмага газавую пліту. Купляючы, ён ведаў, што «прадаўцу» абсталяванне дасталося незаконным шляхам. 9 лістапада райаддзел СК узбудзіў адносна новага гаспадара газавай пліты крымінальную справу па частцы 1 артыкула 236 Крымінальнага кодэкса (набыццё або збыт матэрыяльных каштоўнасцей, заведама здабытых злачынным шляхам).
Каб не стаць фігурантамі крымінальных спраў, варта не набываць рэчы сумніўнага паходжання. Як правіла, збытам выкрадзенай маёмасці ў асноўным займаюцца асобы, якія не маюць пастаяннага месца працы, і якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, схільныя да ўчынення правапарушэнняў.

Пасядзелі…

Напачатку лістапада РАСК узбудзіў крымінальную справу ў адносінах ляхавічаніна 1995 г. н., які пасля сумеснага распіцця спіртнога выкраў у сабутэльніка 140 рублёў. Матэрыялы крымінальнай справы накіраваны ў суд.

Хуліганства

30-гадовы ляхавічанін у нецвярозым стане пабіў шкло ў пад’ездзе шматпавярховіка. РАСК узбудзіў крымінальную справу па факце хуліганства па частцы 1  артыкула 339 КК.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,  начальнік РАСК.