Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь перадала падарункі псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў

Год назад на карце Ляхавіччыны стала на адзін сацыяльны аб’ект больш – у Крывошыне на месцы ўчастковай бальніцы адкрыўся псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Жалнерчык днямі наведала ўстанову і прымеркавала прыезд сюды менавіта да так званага дня нараджэння. Сярод падарункаў – сертыфікат на суму 500 рублёў і мыйныя сродкі.

Падрабязнасці — у газеце «ЛВ».