ЗВАРОТЫ: ВЫРАШАНА СТАНОЎЧА. З прыпынкам! У Гулічах Ляхавіцкага раёна замест пасадачнай пляцоўкі ўстаноўлены аўтапавільён

Прамыя лініі, асабістыя прыёмы грамадзян, у тым ліку выязныя, магчымасць звярнуцца да службовай асобы пісьмова і нават па электроннай пошце – варыянтаў вырашыць хвалюючае пытанне, з якім чалавек не ў стане справіцца самастойна, мноства. І нашы землякі актыўна імі карыстаюцца.


На адну з суботніх прамых ліній да першага намесніка старшыні райвыканкама Васілія Пыжыка жыхар Гулічаў звярнуўся з просьбай зрабіць больш зручным для яго аднавяскоўцаў чаканне рэйсавага аўтобуса – уладкаваць прыпыначны пункт каля былога будынка магазіна.
Пытанне заставалася на кантролі райвыканкама, і днямі дарожная служба яго, што называецца, зняла. Сёння ў Гулічах замест пасадачнай пляцоўкі ўстаноўлены аўтапавільён: вяскоўцам у чаканні аўтобуса ёсць дзе прысесці і схавацца ад дажджу. Так было
(фота зверху з архіва «ЛВ»), а так стала зараз.


Дарэчы, як расказаў начальнік ДРБУ-200 Ігар Пілінога, у бліжэйшыя гады такая работа будзе актывізавана – прынята абласная праграма добраўпарадкавання (рамонту) прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту на 2022–2025 гады.