Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

· ПРЫЁМ. Прыёмныя камісіі ВНУ другога патоку 16 ліпеня пачалі прыём дакументаў ад абітурыентаў.
· РЭЗАНАНС. На сайце «ЛВ» адзін з наведвальнікаў паскар-дзіўся на якасць дарожнага пакрыцця аўтадарогі Задвор’е — Набярэжная. На праблемную заўвагу адрэагаваў начальнік ДРБУ №200 Сяргей Лаптановіч. Ён паведаміў: «Пад’езд ад аўтадарогі Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы да вёскі Набярэжная першапачаткова быў уключаны ў план дарожных работ на 2013 год, але з-за недастатковага фінансавання выключаны з плана КУП «Брэстаблдарбудам». Пакрыццё дарогі разбурана з-за працяглай эксплуатацыі, і яе рамонт па ўтрыманні немагчымы. Для папярэджання вадзіцеляў аўтатранспарта пра выбоіны на дарозе былі ўстаноўлены папераджальныя знакі. У другой палове ліпеня плануецца ямачны рамонт выбоін эмульсійна- мінеральнай сумессю. Пры выдзяленні сродкаў гэтая дарога ў першую чаргу будзе ўключана ў план дарожных работ».
· НАТАРЫУС ПРЫЕДЗЕ. Як паведаміла загадчыца дзяржнатканторы Іна Шабацько, для натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва плануюцца выезды дзяржаўнага натарыуса ў наступныя аграгарадкі: 19 ліпеня — Нача, 24 ліпеня — Русінавічы, 26 ліпеня — Дарава, 31 ліпеня — Навасёлкі.
Выезд натарыуса ажыццяўляецца пры наяўнасці заявак, якія прымаюцца старшынямі сельвыканкамаў.
· ВЕДАЙ НАШЫХ! Зборная Беларусі на ўніверсіядзе ў Казані ў медальным заліку займае 6-е месца з 35 узнагародамі.
Рабочы дзень універсіяды 15 ліпеня стаў рэкордным па ўраджайнасці на медалі для зборнай Беларусі. Пасля спаборніцкага дня 14 ліпеня ў скарбонцы беларускай каманды было 16 узнагарод рознай вартасці і 9-е месца ў заліку па колькасці ўзнагарод. 15 ліпеня прадстаўнікі Беларусі 19 разоў узнімаліся на п’едэстал гонару. Галоўным чынам гэта адбывалася ў веславанні на байдарках і каноэ. Акрамя таго, вылучыліся прадстаўнікі грэка-рымскай барацьбы, плавання, самба і тэнісу. У выніку ў беларусаў 11 залатых, 12 сярэбраных і 12 бронзавых узнагарод.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *