с 11 по 13 июля в Ляховичском районе проводилась предупредительно-профилактическая акция «Ребенок — главный пассажир»

Лета — не толькі доўгачаканыя канікулы і бестурботная пара для дзяцей, але і час павышанай увагі для дарослых у пытаннях, якія датычацца бяспекі.

З пачатку года на тэрыторыі Брэстчыны зарэгістравана 24 дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам дзяцей, у выніку якіх 2 непаўналетнія загінулі і 23 атрымалі траўмы. У 5 выпадках дзеці былі пасажырамі транспартных сродкаў. На шчасце, з пачатку 2013 года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна ДТЗ з удзелам дзяцей не зарэгістравана. Аднак, дзяржаўтаінспекцыя не губляе пільнасці: з 11 па 13 ліпеня праводзілася папераджальна-прафілактычная акцыя «Дзіця — галоўны пасажыр». Падчас яе было выяўлена 2 парушэнні правілаў дарожнага руху пры перавозцы непаўналетніх пасажыраў.
Не першы год у ПДР запісана патрабаванне: перавозка дзяцей да 12 гадоў на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля магчыма толькі пры выкарыстанні спецыяльнага дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання (сядзення). Пры выбары аўтакрэсла неабходна ўлічваць яго канструкцыю, адпаведнасць агульнаеўрапейскаму стандарту бяспекі, узрост і вагу дзіцяці. Крэсла можа быць устаноўлена на задніх ці пярэднім пасажырскім сядзенні. Практыка паказвае, што многія вадзіцелі ігнаруюць гэта патрабаванне і мала клапоцяцца пра якія-небудзь дадатковыя сродкі абароны дзяцей і перавозяць іх як давядзецца.
За перавозку дзяцей не па правілах прадугледжаны штраф. Для параўнання: дзіцячае аўтакрэсла каштуе ад 800 тысяч рублёў, штраф за парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў — да 400 тысяч рублёў. Аднак, крэсла купіў аднойчы — і на шмат гадоў. А вось штраф можна атрымліваць пастаянна. Аднак, ніякія сумы штрафаў не параўнальныя з жыццём і здароўем дзяцей…
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы
дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *