КДК ацэніць дарожную сетку

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ў перыяд з 13 па 15 снежня з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 будзе праводзіць тэматычную прамую тэлефонную лінію па пытанні належнага ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі ў Брэсцкай вобласці.
У час прамой лініі можна паведаміць звесткі пра магчымыя недахопы пры правядзенні работ па рамонце, утрыманні, апрацоўцы антыгалагедным саставам дарог у Брэсцкай вобласці. Спецыялісты КДК уважліва вывучаць кожны зварот, выкладзеныя факты будуць разгледжаны і атрымаюць аб’ектыўную ацэнку ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.
Звярнуцца на тэматычную прамую тэлефонную лінію і задаць сваё пытанне можна па тэлефонах: 8-0162-21-18-25, 8-0162-21-25-08.