Сцэнарый адпачынку для падлетка. Чым ляхавіцкія падлеткі займаюцца па-за школай, і як арганізаваць іх вольны час так, каб ён не супярэчыў закону

Чым падлетак займаецца па-за школай, і як арганізаваць яго вольны час так, каб ён не супярэчыў закону? Гэтыя пытанні ў цэнтры заўсёднай увагі не толькі школы, але і многіх зацікаўленых службаў, грамадскіх аб’яднанняў

Пра работу ўстаноў культуры, спорту і турызму, райкама БРСМ
па арганізацыі занятасці падлеткаў гаварылі на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.

Фота з архіва «ЛВ»

Што маецца ў нашым раёне для змястоўнага напаўнення вольнага часу хлопчыкаў і дзяўчынак?
У тым ліку на гэта накіравана дзейнасць 19 устаноў культуры, дзе працуюць восем дзясяткаў клубных фарміраванняў, расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ніна Прыхач. Яна адзначыла, што асаблівай папулярнасцю ў падлеткаў карыстаюцца тэатралізаваныя прадстаўленні, конкурсныя, гульнёвыя і забаўляльныя праграмы, віктарыны, квэсты і г. д. Непаўналетнія могуць развіваць здольнасці ў вакальна-харавым, тэатральна-драматычным, харэаграфічным, музычна-інструментальным, дэкаратыўна-прыкладным і выяўленчым мастацтве, удзельнічаць у рабоце аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах сямейна-бытавога, спартыўнага, мастацкага, навукова-тэхнічнага, прыродазнаўчага і іншых накірункаў. Для хлопчыкаў і дзяўчынак дзверы ўстаноў культуры адчынены і ў час канікулаў. Прычым усе заняткі бясплатныя.
З падрастаючым пакаленнем працуе і бібліятэчная сістэма
раёна. Для дзяцей праводзяцца мерапрыемствы па здаровым
ладзе жыцця, экалагічным, патрыя-
тычным выхаванні, прапагандзе літаратуры і чытання.
Паралельна з падрыхтоўкай спартсменаў СДЮШАР арганізуе і занятасць непаўналетніх. На сёння заняткамі спортам ахоплены 396 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія аб’яднаны ў 36 вучэбных груп па лёгкай атлетыцы, гандболе, футболе і дзюдо.
У вучэбна-трэніровачным працэсе задзейнічаны і рабяты з сельскіх школ, адзначыла дырэктар  СДЮШАР Валянціна Русакевіч.
У летні час рабяты адпачываюць і трэніруюцца ў спартыўна-аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем і на спартыўных зменах лагера «Чайка».
СДЮШАР зарэкамендавала сябе як установа, якая прымае спаборніцтвы рознага ўзроўню, і ў якіх імкнуцца прыняць
удзел спартсмены з розных рэгіёнаў краіны: турнір па лёгкай атлетыцы памяці Генадзія Валюкевіча, дзіцячая гандбольная ліга ZUBR CAP, адкрыты турнір па дзюдо «Ляхавіцкі волат» і г. д.
Традыцыйнымі сталі мерапрыемствы, што ладзяцца сумесна з інспекцыяй па справах непаўналетніх РАУС, актыўны ўдзел у іх прымаюць рабяты, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа, тыя, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяс-
печным становішчы.
Арганізуюць вольны час падлеткаў і фізкультурна-аздараў-
ленчыя комплексы ў Русінавічах, Навасёлках і Свяціцы.
Галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Іна Зубік падкрэсліла, што пазаўрочнай занятасцю ахоплены практычна ўсе школьнікі раёна. Пасля ўрокаў яны прыходзяць на факультатыўныя заняткі, у гурткі і секцыі, для іх арганізоўваюцца разнастайныя сустрэчы, экскурсіі, пазнавальныя і спартыўныя, забаўляльныя і іншыя мерапрыемствы, рэалізуюцца тэматычныя праграмы і праекты. У кожнай школе вольны час навучэнцаў дэталёва прадуманы і спланаваны, назапашаны багаты вопыт і маюцца цудоўныя выхаваўчыя традыцыі.
Намеснік старшыні райвыканкама старшыня камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Юрлевіч увагу прысутных акцэнтавала на пошуку новых, цікавых для падлеткаў формаў занятасці. Сёння ўтрымліваць інтарэс дзіцяча-падлеткавай аўдыторыі складана, але неабходна. Патрабуецца ўменне падтрымаць ініцыятыву і накіраваць яе ў карыснае рэчышча, сфарміраваць уменне фільтраваць інфармацыйную прастору і супрацьстаяць негатыўнаму ўздзеянню.
Намеснік старшыні КДН Наталля Мацкевіч падкрэсліла важнасць узаемадзеяння школы і сям’і, прыцягнення бацькоў да ўдзелу ў школьным жыцці.
Падчас абмеркавання пытання ўзнімаліся многія тэмы і праблемы, якія датычаць адпачынку школьнікаў, самых папулярных месцаў іх збору ў райцэнтры  і г. д.
Вопытам работы суб’ектаў прафілактыкі па выяўленні прыналежнасці непаўналетніх да груп з антыграмадскімі паводзінамі, лідараў і актыўных удзельнікаў гэтых груп, а таксама мерапрыемстваў, накіраваных на раз’яднанне нефармальных маладзёжных груп антыграмадскіх паводзін, дзяліліся прадстаўнікі розных ведамстваў і ўстаноў раёна.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.