Ляхавічане абмяркоўваюць вынікі сацыялагічнага даследавання “Беларусь: меркаванне пра будучыню”

Ніна ПРЫХАЧ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама:
– Даныя сацыялагічнага даследавання “Беларусь: меркаванне пра будучыню” пацвердзілі правільнасць курсу, якім ідзе наша дзяржава. Каля 44 працэнтаў беларусаў падтрымліваюць ініцыятывы Прэзідэнта па захаванні суверэнітэту і незалежнасці краіны. Беларусы добра разумеюць тое, што незалежнасць забяспечвае самастойнасць прыняцця рашэнняў па ўсіх пытаннях знешняй і ўнутранай палітыкі. Гэта стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Дзякуючы выверанай і ўзважанай палітыцы нашага Прэзідэнта, Беларусь не паддаецца на знешнія правакацыі. Галоўнае, развіваецца эканоміка, працуюць прадпрыемствы, забяспечваецца харчовая і энергетычная бяспека краіны. Правільнасць выбранага накірунку пацверджана многімі прыкладамі. Прэзідэнт агучвае дакладныя і зразумелыя для нас падыходы, а таксама тое, што сёння патрабуецца адкрытая размова з людзьмі, падчас якой неабходна растлумачваць рэальную сітуацыю, якая складваецца ў краіне, гаварыць пра тыя фэйкі і жаданне некаторых добраахвотнікаў раз’яднаць нас. Наша Радзіма – гэта вялікая каштоўнасць усіх нас, і мы павінны быць разам. За гэтым – будучыня нашай краіны, будучыня нашых дзяцей. А наш Кіраўнік дзяржавы выступае за яе цэласнасць, за мір і бяспеку.

Тамара ПРАКАП’ЮК, старшыня Ляхавіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў:
—Прафсаюзы— адна з самых масавых грамадскіх арганізацый, якая надзейна стаіць на варце правоў і законных інтарэсаў працаўнікоў і іх сем’яў. Таму, бясспрэчна, актыўна прымаем удзел ва ўсіх падзеях, што адбываюцца ў нашай любімай Беларусі. Як прафсаюзны лідар падтрымліваю сацыяльна арыентаваную палітыку дзяржавы, у аснове якой—клопат пра чалавека, стабільнае сёння і перспектыўнае заўтра. У тым, што сёння Беларусь— незалежная, моцная, міралюбівая краіна, у многім заслуга і Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, якога падтрымлівае большасць жыхароў краіны. Як і ініцыятывы Кіраўніка дзяржавы па захаванні суверынітэта, сацыяльных гарантый.
Сёння адна з асноўных тэм, што актыўна абмяркоўваюцца ў грамадстве —рэферэндум па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю краіны. Таксама лічу неабходным унясенне пэўных змяненняў і ўвогуле абнаўленне Асноўнага Закона Беларусі, бо час ідзе наперад і ўносіць карэктывы ва ўсе працэсы, якія адбываюцца навокал. Абавязкова прыму ўдзел у рэферэндуме і заклікаю гэта зрабіць усіх, каму неабыякава будучыня сваёй краіны і заўтрашні дзень кожнага з нас.