Мірныя рукавічкі. Ляхавіцкая раённая арганізацыя Беларускага Фонда міру з падарункамі завітала да пастаяльцаў Крывошынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната

Маршрут дабрыні ў гэтыя перадсвяточныя дні павялічваецца і доўжыцца. Да яго далучаецца ўсё больш нераўнадушных. Сярод іх і раённая арганізацыя Беларускага Фонда міру. Старшыня праўлення раённай арганізацыі БФМ Ларыса Юшкевіч з цёплымі віншаваннямі і падарункамі завітала ў Крывошынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Сяброўскі візіт прымеркаваны да каляднай акцыі “Падзяліся цяплом душы сваёй”. Культарганізатар дома-інтэрната Вольга Свянтэцкая падрыхтавала тэатралізаваную святочную праграму, падчас якой гучалі вершы, былі танцы і конкурсы. Канешне, весялілі Дзед Мароз са Снягуркай. Атрымалася цікава, радасна і вельмі па-дамашняму. Ларыса Юшквіч ад раённай арганізацыі Беларускага Фонда міру кожнаму ўдзельніку дзейства з ліку жыльцоў дома-інтэрната ўручыла прыгожыя і цёплыя рукавіцы. А таксама перадала смачныя пачастункі для чаяпіцця.


– Сёлета споўніўся год, як на Ляхавіччыне з’явілася ўстанова, дзе жывуць людзі з псіханеўралагічнымі захворваннямі. Фонд міра традыцыйна надае вялікую ўвагу сацыяльна-ўразлівым катэгорыям насельніцтва, тым, каму патрабуецца шчырае разуменне і сяброўская падтрымка. Новы год – свята, калі спраўджваюцца жаданні. Хочацца, каб зімовыя варажкі сагрэлі далоні пастаяльцаў дома-інтэрната, каб яны адчулі, што яны не адныя і паверылі ў чараўніцтва пераднавагоддзя. Упэўнена, што сяброўства Фонда міру і дома -інтэрната працягнецца і далей, – падкрэслівае старшыня праўлення раённай арганізацыі БФМ.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.