Эмілія з медалём. Выхаванка Ляхавіцкай СДЮШАР адна з лепшых сярод удзельнікаў «Кубка С. А. Гуманава»

У адзін з апошніх дзён студзеня Мінск сустракаў юных спартсменаў 2005–2007 гадоў нараджэння – удзельнікаў «Кубка С. А. Гуманава».
Турнір праходзіць у межах праграмы першынства Беларусі па дзюдо.
У вагавай катэгорыі да   63 кілаграмаў на трэцюю прыступку п’едэстала гонару паднялася выхаванка Ляхавіцкай СДЮШАР Эмілія Ксёнжык. Падрыхтаваў дзяўчынку да паспяховага выступлення на татамі трэнер-выкладчык Віктар Богуш.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.