На зерновых полях Ляховичского района за штурвалами комбайнов плодотворно и усердно работают 13 семейных экипажей

Сёлетняе жніво для сямейнага экіпажа Сяргеяў Асланянаў не першае.

Сярод лідараў жніва з самага яго пачатку сямейныя экіпажы з СВК «Ляхавіцкі» ў складзе бацькі і сына Сяргеяў Асланянаў, бацькі і дачкі Генадзія і Марты Граблюкоў. Усяго на зерневых палетках Ляхавіччыны за штурваламі камбайнаў плённа і рупліва працуюць 13 сямейных экіпажаў, (найбольш — у СВК «Жарабковічы»(4) і «Ляхавіцкі»(3). Плячо да пляча шчыруюць бацька і сын ці дачка, браты, дабіваюцца важкіх намалотаў, уносяць значны ўклад у агульнараённы каравай з зерня новага ўраджаю.
Першымі ў раёне перасягнулі тысячную мяжу ў намалотах менавіта Асланяны і Граблюкі. Да іх на поле павіншаваць з працоўнай перамогай завіталі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Вайцешык і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алег Траццяк. Віншавальныя паштоўкі, падарункі, уручаныя сямейным экіпажам-тысячнікам, як і словы ўдзячнасці за добрасумленную працу, пажаданні новых важкіх намалотаў, здароўя і дабрабыту — несумненна, важны стымул і добрая адзнака за адказныя адносіны да працы, надзейнасць і прафесіяналізм.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Мікалай Вайцешык віншуе з працоўнай перамогай Генадзія і Марту Граблюкоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *