Ляхавічы рыхтуюцца да абласнога свята «Дажынкі»

Гарадскі пейзаж мяняецца на вачах

Карціна з кожным днём вымалёўваецца ўсё больш і больш выразна, рукамі будаўнікоў прапісваюцца фрагменты, праўда, не заўсёды так хутка, як хацелася б, тым не менш.
Святлей і ярчэй ад пафарбаваных фасадаў; нарэшце ўшчыльную заняліся выканаўцы работ балконамі; некаторыя клумбы ўжо такія, якімі ім і быць, над некаторымі шчыруюць зеленбудаўцы і камунгасаўцы. А на так званым кальцы ў раёне льнонасенстанцыі аптымістычна ўзнялася стэла з назвай нашага горада, годам яго нараджэння і гербам (на здымку). Лаканічна, прыгожа і гасцінна.
Пераддажыначны будаўнічы марафон блізіцца да завяршэння.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Гасцінна запрашаем у Ляхавічы!

One thought on “Ляхавічы рыхтуюцца да абласнога свята «Дажынкі»

  • 16/08/2013 в 21:46
    Permalink

    Ой не скоро еще предвидится завершение марафона…. Работать нам еще и работать.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *